Землятрус у Індыйскім акіяне 2004 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Землятру́с ля Сума́тры — падводны буйнамаштабны землятрус, які адбыўся ў Індыйскім акіяне 26 сьнежня 2004 году ў 00:58:50 UTC з гіпацэнтрам непадалёк ад інданэзійскага вострава Суматра (160 кілямэтраў ад вострава, 3,298°N, 95,779°E), на глыбіні 30 кілямэтраў, і моцнасьць якога дасягнула 9,0 балаў (першапачаткова паведямлялася, што ягоная сіла была 8,5, потым — 8,8 балу), і які меў катастрафічныя наступствы для ўсяго рэгіёну Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
Гэта быў наймацнейшы землятрус на плянэце за апошнія сорак гадоў (пасьля землятрусу на Алясцы ў 1964 годзе), і чацьверты па сіле з усіх задакумэнтаваных землятрусаў з 1900 году.
Землятрус выклікаў велізарныя хвалі цунамі, якія ўдарыла па ўзьбярэжжы Шры-Ланкі, Індыі, Інданэзіі, Тайлянду, Малайзіі, Самалі (знаходзіцца за 4100 кілямэтраў ад эпіцэнтру). Пасьля першага землятрусу былі зафіксаваныя шматлікія паўторныя штуршкі сілай ад 5,7 да 7,3 балу.