Кантрафакт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кантрафа́кт (па-ангельску: counterfeit — падробка) — новы прадукт, створаны на аснове існуючага арыгіналу з парушэньнем інтэлектуальных правоў; фальсыфікаваныя спажывецкія тавары.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кантрафакт (музыка).
Віды кантрафакту:
- Выкарыстаньне чужога лягатыпу ці настолькі падобнага, што іх лёгка пераблытаць. Напрыклад, замест «Gucci» — «Guchi». У такім выпадку, вытворцы падробак маюць магчымасьць адмаўляць факт кантрафакту на падставе таго, што арыгінальнае імя не выкарыстоўвалася, пры гэтым шэраговы пакупнік часта ня ведае, як дакладна выглядае шуканы лягатып, і вызначаецца пры куплі згадваючы цьмяна знаёмы малюнак.
- Падробка вонкавага выгляду тавару, яго дызайнэрскае рашэньне. Гэта актуальна для такіх рэчаў як прадметы дэкору, мэбля, адзеньне, наручныя гадзіны і т. в.
- Незаконнае выкарыстаньне мультымэдыя-прадукцыі, кніг і кампутарных праграм — парушэньне аўтарскага права, напрыклад выпуск «пірацкіх кружэлак».
- Незаконнае выкарыстаньне запатэнтаваных тэхнічных рашэньняў.