Карвацкія
польскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карва́цкія, таксама Ду́нін-Карва́цкія (па-польску. Karwaccy; па-расейску. Корвацкие, Карвацкие; па-нямецку. Karwatzky/i, Karwaski/y, Karwatski/y) — польскі шляхецкі род гербу Лебедзь (некаторыя з адгалінаваньняў карысталіся гербамі Ястрабец, Радван, Ляліва альбо ўласным гербам Карвацкі). Паходзяць з роду Дунінаў. Назва выводзіцца ад маёнтку Карвач у зямлі Цеханоўскай у Мазовіі, што ўпершыню ўзгадваецца ў 1394. Расейскія дасьледчыкі выводзілі род з Харватыі, сьцьвярджаючы, што прозьвішча гучала напачатку як Харвацкі, але пасьля было зьмененае. Некаторыя з галінаў роду атрымалі пацьверджаньне шляхецтва ў Прусіі й Расейскай імпэрыі. Сёньня, паводле падлікаў Анджэя Карвацкага, у сьвеце жыве блізу 5000 прадстаўнікоў роду, зь іх блізу 4100 у Польшчы, астатнія — у Беларусі, Летуве, Расеі, Нямеччыне, Украіне, ЗША (Мэрылэнд, Ілінойс, Вісконсін, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк, Флорыда), Канадзе (Саскачэван, Антарыё), Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Казахстане, Бразыліі, Аргентыне, Аўстраліі й інш.