Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім баку Высокага Рынку, на гістарычнай Вялікай Бэрнардынскай вуліцы[lower-alpha 1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага і сармацкага барока(be). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Былы касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′18.27″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы |
Утварае адзіны ансамбль з касьцёлам Сьвятога Язэпа і кляштарам бэрнардынаў. Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, флігеля і гаспадарчых пабудоваў. У наш час у будынку касьцёла дзейнічае Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе і флігелі — сэмінарыя.