Комі мова
уральская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мова комі (комі-зыр.: ко́ми кыв) — агульная мова народаў комі-зыранаў, комі-пярмякаў і комі-язьвінцаў. Распаўсюджаная ў Рэспубліцы Комі, Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акрузе і Краснавішэрскім раёне (Пермскі край), у Кіраўскай вобласьці (Афанасьеўскі раён, комі-зюзьдзінская гаворка) і на ўсходзе Кольскае паўвыспы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Комі.
Quick Facts Ужываецца ў, Рэгіён ...
Мова комі | |
ко́ми кыв (komi kyv) | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Рэспубліка Комі, Пермскі край (улучаючы КПАА), Кіраўская вобл., Кольская паўвыспа, Сыбір |
Колькасьць карыстальнікаў | 156 099 чал. (па стане на 2010 г.)[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Рэспубліцы Комі (суб’ект РФ) |
Пісьмо | кірыліца, Old Permic alphabet[d] і Molodtsov alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | kv |
ISO 639-2(Б) | kom |
ISO 639-2(Т) | kom |
ISO 639-3 | kom |
Close
Мова комі зьяўляецца адной зь дзьвюх моваў пермскае галіны фіна-вугорскіх моваў (разам з удмурцкай), у сваю чаргу падзяляецца на тры галоўныя гаворкі, што маюць свае літаратурныя стандарты:
- Мова комі-зыранаў (разам зь імі комі-іжэмцаў, прыўральскіх і кольскіх комі) — комі-зыра́нская мова,
- Мова комі-пярмякаў (разам зь імі і комі-зюзьдзінцаў) — комі-пярмя́цкая мова,
- Мова комі-язьвінцаў — комі-я́зьвінская мова (мае свой літаратурны стандарт з 2003 году і некаторымі навукоўцамі разглядаецца як дыялект комі-пярмяцкае мовы).
У цяперашнія часы актыўна выцясьняецца расейскай мовай.