Конкурс песьні Эўрабачаньне
міжнародны конкурс песьні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне» — конкурс эстраднай песьні сярод удзельнікаў з краін Эўропы. У конкурсе ўдзельнічаюць па адным прадстаўніку ад кожнай з краін-сяброў Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу. Ад кожнай краіны ў конкурсе ўдзельнічае адзін прадстаўнік (саліст ці гурт ня больш за 6 удзельнікаў), які выконвае песьню працягласьцю ня больш за тры хвіліны. Пасьля выступу ўсіх удзельнікаў найболей папулярная песьня вызначаецца шляхам тэлегаласаваньня, у якім удзельнічаюць усе краіны, якія выступалі ў фінале і паўфінале.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Эўрабачаньне (неадназначнасьць).
Эўрабачаньне | |
анг. Eurovision Song Contest | |
Гады | 1956 — па сёньняшні дзень |
---|---|
Мова(-ы) | любая |
Жанр | любы |
Лэйбл | Эўрапейскі вяшчальны зьвяз |
Конкурс праходзіць штогод з 1956 году, і зьяўляецца адным з найболей папулярных неспартовых мерапрыемстваў у сьвеце[1] з аўдыторыяй у апошні час ад 100 да 600 мільёнаў гледачоў.[2][3]. Эўравізія таксама трансьлюецца па-за межамі Эўропы, у такіх краінах як Аўстралія, Канада, Эгіпет, Ганконг, Індыя, Ярданія, Лібан, Новая Зэляндыя, Паўднёвая Афрыка, Рэспубліка Карэя, Віетнам і ЗША, нягледзячы на тое, што гэтыя краіны ня ўдзельнічаюць у конкурсе.[4][5] З 2000 году конкурс увесь час трансьлюецца ў сетцы Інтэрнэт[6] — у 2006 годзе онлайн-трансьляцыю паглядзела 74 тысячы людзей з больш чым 140 краін сьвету.[7] У 2008 годзе прамую трансьляцыю «Эўравізіі-2008» глядзелі больш за 400 мільёнаў чалавек больш чым з 50 краінаў.
Эўравізія 2009 упершыню прайшла па зьмененых правілах: у галасаваньні апроч тэлегледачоў удзельнічала журы ў прапорцыі 50/50[8].
Уладальнікам усёй інтэлектуальнай уласнасьці, якая вырабляецца ў рамках конкурсу, зьяўляецца Эўрапейскі вяшчальны зьвяз[9].