Крыпта заслужаных на Скалцы
могілкі ў Кракаве (Польшча) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кры́пта заслу́жаных на Ска́лцы (па-польску: Krypta Zasłużonych na Skałce), Пантэон заслужаных, Труны заслужаных палякаў, Sepulcrum Patriae — пантэон дзеячоў польскай культуры і навукі, які знаходзіцца ў падзямельлі касьцёлу айцоў-паўлінаў у Кракаве. Крыпта заснаваная ў 1880 року паводле праекту Юзэфа Лямпкоўскага. На ўваходзе зьмешчаны лацінскі выраз «credo, quod Redemptor meus vivit» (бел. веру, што мой Збаўца жыве).