Кубак афрыканскіх нацыяў 2012 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак афрыканскіх нацыяў 2012 году — галоўнае футбольнае спаборніцтва Афрыкі сярод нацыянальных камандаў, якое праводзілася з 21 студзеня па 12 лютага 2012 году ў Габоне й Экватарыяльнай Гвінэі. Гэта другі турнір у гісторыі афрыканскіх нацыянальных футбольных першынстваў, гаспадарамі якога зьяўляліся адразу дзьве краіны. Першым стаў Кубак афрыканскіх нацыяў 2000 году, праведзены ў Гане й Нігерыі. Спаборніцтва праходзіла пад эгідай КАФ у 28-ы раз. Гэта быў апошні Кубак афрыканскіх нацыяў, які быў праведзены ў цотны год, то бок наступны турнір адбудзецца ўжо ў 2013 годзе.
Чэмпіянат Афрыкі па футболе 2012 году Габон Экватарыяльная Гвінэя Coupe d'Afrique des nations 2012 Copa Africana de Naciones 2012 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня |
Габон Экватарыяльная Гвінэя |
Час правядзеньня | 21 студзеня — 12 лютага |
Лік удзельнікаў | 47 |
— у фінальнай частцы | 16 |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 31 |
← 2010 2013 → |
Габон і Экватарыяльная Гвінэя атрымалі права на правядзеньне фінальнага турніру Кубка афрыканскіх нацыяў 29 ліпеня 2007 году, апярэдзіўшы Анголу, Лібію й Нігерыю. Таксама Нігерыя была абраная ў якасьці рэзервовага гаспадара ў выпадку, калі адна з выбраных зборных ня зможа правесьці турнір. У турніры прынялі ўдзел 16 камандаў. Габон і Экватарыяльная Гвінэя аўтаматычна кваліфікаваліся як краіны-арганізатары. Астатнія 14 каманд былі вызначаны на аснове матчаў кваліфікацыйнага турніру. Дзеючы ўладальнік Кубка зборная Эгіпту не прыняла ўдзелу ў розыгрышы, бо ня здолела пераадолець адборачны турнір.