Кінгстан-апон-Гал
места ў Ёркшыры (Ангельшчына, Вялікабрытанія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кінгстан-эпон-Гал (па-ангельску: Kingston upon Hull) — горад і ўнітарная адзінка ў Ангельшчыны, у цырыманіяльным графстве Ўсходні райдынг Ёркшыру. Насельніцтва — 243 589 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва 3409 чал./км² (дадзеныя 2001 году). Раней меў назву Гул або Гал.
Quick Facts
Кінгстан-апон-Гал | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 260 200 чал. | ||||
Тэлефонны код: | 01482 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′40″ пн. ш. 0°19′57″ з. д. | ||||
Кінгстан-апон-Гал | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.hullcc.gov.uk |
Close
Разьмешчаны за 40 км ад Паўночнага мора, на рацэ Гал, пры яе ўпадзеньні ў эстуарый Гамбэр, праз эстуарый тут перакінуты мост Гамбэр. У ранейшыя часы горад квітнеў дзякуючы экспарту воўны і ваўнянай тканіны, імпарту віна і драўніны. Гал уваходзіў у Ганзейскі зьвяз, маючы гандлявыя зносіны з балтыйскімі портамі[1].