Леўскі Сафія
баўгарскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Леўскі» (па-баўгарску: Левски) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Сафіі. 26-разовы чэмпіён Баўгарыі, 25-разовы ўладальнік Кубка Баўгарыі. Клюб быў заснаваны 24 траўня 1914 году групай маладых студэнтаў, і названы ў гонар баўгарскага рэвалюцыянэра й нацыянальнага героя Васіла Леўскага[1]. Клюб зьяўляецца адзінай камандай у Баўгарыі, якая ніколі не вылятала з найвышэйшай нацыянальнай лігі, і, таксама, якая мае станоўчую статыстыку перад усімі астатнімі футбольнымі клюбамі Баўгарыі[2].
Леўскі Сафія | ||||||
Поўная назва | Професионален футболен клуб Левски София | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 24 траўня 1914 | |||||
Горад | Сафія, Баўгарыя | |||||
Стадыён |
Георгі Аспарухаў Умяшчальнасьць: 19 000 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Першая прафэсійная ліга | |||||
· 2022—2023 | 4 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
У эўрапейскіх клюбных турнірах «Леўскі» тройчы дасягаў чвэрцьфіналу Кубка ўладальнікаў Кубкаў ў сэзонах 1969—1970, 1976—1977, 1986—1987 гадох і двойчы ў такой жа стадыі ў розыгрышах Кубка УЭФА — 1975—1976 і 2005—2006 гадох[3]. «Леўскі» зьяўляецца першым баўгарскім клюбам, які прымаў удзел у групавой стадыі розыгрышу Лігі эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 2006—2007 гадоў[4]. У сярэдзіне й другой палове 1970-х гадоў «Леўскі» складаў аснову нацыянальнай зборнай Баўгарыі на чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне ў 1974 годзе. Нягледзячы на тое, гэтае пасьпяховае дзесяцігодзьдзе было азмрочана гібельлю двух легендаў ня толькі «Леўскі», але й нацыянальнай зборнай Георгія Аспарухава й Міколы Каткова, які загінуў у аўтакатастрофе 30 чэрвеня 1971 году[5].
З 1921 году клюб мае традыцыйны сіні колер сваёй формы. Хатнія гульні з 1969 году праводзіць на стадыёне імя Георгія Аспарухава, які здольны зьмясьціць 29 200 заўзятараў[6]. На сёньняшні дзень, галоўным супернікам клюбу зьяўляецца іншы клюб з сталіцы краіны ЦСКА. Матчы паміж гэтымі двума клюбамі часьцяком называюць Вечным дэрбі[7].