Лодзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лодзь — горад, сталіца ваяводзтва ў цэнтральнай Польшчы, знаходзіцца на Лодзінскім узвышшы на водным канале Вісла — Одра. Лодзь быў часовым месцам знаходжаньня польскай дзяржаўнай улады ў 1945 годзе. Цяпер тут знаходзяцца органы ўлады Лодзінскага ваяводзтва і Лодзінскага ўсходняга павету. З 1940 да 1945 году горад меў назву Літзманштат.
Лодзь | |||||
польск. Łódź | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1414 | ||||
Горад з: | 1423 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Прэзыдэнт места: | Ганна Зданоўская | ||||
Плошча: | 293,25 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 698 688 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2382,57 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 42 | ||||
Паштовыя індэксы: | з 90-001 да 94-413 | ||||
Нумарны знак: | EL • ED | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′0″ пн. ш. 19°28′0″ у. д. | ||||
Лодзь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.uml.lodz.pl |
У наш час Лодзь зьяўляецца важным адукацыйным (тут знаходзяцца 6 дзяржаўных вышэйшых навучальных установаў і 20 прыватных) і культурным цэнтрам Польшчы. За шэсьць кілямэтраў ад цэнтру гораду знаходзіцца міжнародны аэрапорт імя Ўладыслава Рэйманта.
Паходжаньне назвы гораду няяснае. Існуюць гіпотэзы, што яна можна ісьці ад назвы племені лодзічаў, ад слова «лаза», ад назвы ракі «Лодка», ад «лодкі» на якіх плавалі па рацэ, ці ад імя Ўладыслаў (якое адвергнута апошнімі дасьледаваньнямі).
Паводле апошніх падлікаў, Лодзь зьяўляецца трэцім польскім горадам паводле колькасьці насельніцтва (698 688 чалавек) і чацьвертым паводле займанай плошчы (293,25 км²).
Лодзь уваходзіць у Зьвяз польскіх гарадоў. Горад быў вылучаны на званьне Эўрапейскай культурнай сталіцы 2016 году.