Лікург
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лікург — легендарны спартанскі заканадавец IX—VIII ст. да н. э., з імем якога спартанцы зьвязвалі свае асноўныя і найбольш старажытныя законы і звычаі. Грэцкія аўтары V—IV ст. да н.э. (Плютарх) прыпісвалі яму стварэньне асноўных інстытутаў спартанскага грамадзтва і дзяржаўнага ладу, сапраўднае афармленьне якіх было вынікам доўгага пераходу ад першабытнага ладу да клясавага грамадзтва ва ўмовах сацыяльнай барацьбы. Паводле распаўсюджанай вэрсіі паданьня, Лікург, будучы дзядзькам і апекуном маладога спартанскага цара, фактычна кіраваў Спартай, увёў запазычаныя на востраве Крыт законы, якія быццам бы прадвызначылі эканамічны і палітычны лад Спарты.