Лісты сьвятога Мікалая
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лісты́ сьвято́га Мікала́я» (па-ангельску: The Father Christmas Letters), таксама «Лісты ад сьвятога Мікалая» (анг. Letters from Father Christmas) — зборнік лістоў ад Каляднага айца, складзеных і праілюстраваных Дж. Р. Р. Толкінам паміж 1920 і 1942 рокамі для сваіх дзяцей. Выданьне «Лістоў» адбылося ў 1976 року, на 3-ю гадавіну Толкінавай сьмерці, у рэдакцыі Бэйлі Толкін, другой жонкі малодшага сына аўтара, Крыстафэра. Кніга была цёпла ўспрынятая крытыкамі, і лічыцца, што асобныя ейныя часткі пазьней былі выкарыстаныя аўтарам ва «Ўладары пярсьцёнкаў».
Quick Facts Жанр:, Аўтар: ...
Лісты сьвятога Мікалая | |
The Father Christmas Letters | |
Жанр: | фэнтэзі |
---|---|
Аўтар: | Дж. Р. Р. Толкін |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 1976 |
Асобнае выданьне: | 1976 |
Выдавецтва: | Allen and Unwin Houghton Mifflin |
Носьбіт: | папера |
Папярэдні твор: | Bilbo's Last Song[d] |
Наступны твор: | Сыльмарыльён |
ISBN: | 0-395-24981-3 |
Close