Малярыя
трапічная інфэкцыйная хвароба / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малярыя (па-італьянску: mala aria — «дрэннае паветра», раней вядомая як «балотная ліхаманка») — група трансьмісіўных інфэкцыйных захворваньняў, якія перадаюцца чалавеку праз укусы камароў роду Anopheles («малярыйных камароў») і суправаджаюцца ліхаманкай, трасцай, спленамегаліяй (павелічэньнем памераў касы), гепатамэгаліяй (павелічэньнем памераў печані), анэміяй. Характарызуецца хранічным рэцыдыўным цягам. Выклікаецца паразытычнымі пратыстамі роду Plasmodium (80—90% выпадкаў — Plasmodium falciparum).
Малярыя штогод выклікае каля 350—500 мільёнаў інфіцыраваньняў і каля 1,3—3 мільёны сьмерцяў у людзей. У раёнах Афрыкі на поўдзень ад Сахары прыпадае 85—90% гэтых выпадкаў[1], у пераважнай большасьці хварэюць на малярыю дзеці ва ўзросьце да 5 гадоў[2]. Сьмяротнасьць, як чакаецца, вырасьце ўдвая на працягу наступных 20 гадоў[3].