Марз
адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Армэніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марз (па-армянску: մարզ) — адзінка адміністрацыйнага падзелу Армэніі першага ўзроўню. Слова паходзіць ад пэрсідзкага مرز «мяжа». Тэрмін таксама перакладаецца на беларускую як вобласьць і правінцыя.
Тэрыторыя краіны падзеленая на дзесяць марзаў і горад Ерэван. Марзы ўзначальваюцца марзпэтамі (губэрнатарамі), якія прызначаюцца нацыянальным урадам. Тэрыторыя марзаў дзеляцца на гарадзкія і сельскія абшчыны, таксама вядомыя як хамайнкі (па-армянску: համայնք).