Мацьвій (апостал)
апостал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацьвій (па-грэцку: Ματθίας, па-лацінску: Matthias) (памёр каля 80) — адзін з пасьлядоўнікаў Ісуса Хрыста, у адпаведнасьці з кнігай Дзеяў Апосталаў, быў абраны ў лік дванаццаці апосталаў замест Юды Іскарыёта пасьля здрады й самагубства апошняга. Мацьвій, як апостал унікальны тым, што яго прызначэньне не было зробленае асабіста Ісусам, які ўжо узьнёсься на нябёсы, а было зробленае астатнімі апосталамі на першай пасьля ўзьнясеньня Хрыста сустрэчы.
- Ня варта блытаць з Мацьвей (апостал).
Quick Facts Сьвяты, Нарадзіўся ...
Апостал Мацьвій | |
Апостал Мацьвій | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | I ст. Юдэя |
Памёр | каля 80 г. Ерусалім, ці Калхіда |
Шануецца | Рыма-Каталіцкая царква Праваслаўная царква Лютэранская царква Англіканская царква |
Дзень памяці | 14 траўня (каталіцызм) 9 жніўня; 30 чэрвеня (праваслаўе) |
Патрон | алькаголікі; цесьляры; Гэры (Індыяна); Эпархія Грэйт-Фолс-Білінза; Мантана; хворыя на натуральную воспу; краўцы |
Атрыбуты | сякера |
Close