Мэркава
сэрыя ізраільскіх танкаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэркава (па-габрэйску: מרכבה (зьвесткі), [mɛʁkaˈva] — «калясьніца»)[5] — сэрыя асноўных баявых танкаў Арміі абароны Ізраілю (ААІ), аснова бранятанкавага корпусу ААІ. Распрацоўка танкаў пачалася ў 1970 року[6], і прадстаўнік першага пакаленьня — Мэркава Марк I(d) — паступіў на ўзбраеньне ў 1979 року[7]. Паводле стану на 2023 рок найноўшай вэрсіяй ёсьць Марк IV Барак(d) (таксама празваны Мэркава Марк V). Упершыню танкі сэрыі паўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях ў Лібанскай вайне 1982 року.
Мэркава | |
---|---|
Па стрэлцы: Марк I, Марк II, Марк III Баз, Марк IV | |
Тып | асноўны баявы танк |
Краіна паходжаньня | Ізраіль |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 1979[1] |
Выкарыстаньне | Глядзіце карыстальнікі |
Войны |
|
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Мантак |
Вытворца | Мантак, Корпус тэхнічнага ўзбраеньня (зборка) |
Кошт адзінкі | Мэркава IV: $3,5 млн (для Арміі Ізраілю)[2] $4,5 млн (для імпарту)[3] |
Вытворчасьць | з 1979 |
Адзінак створана |
|
Характарыстыкі | |
Вага | 65 т |
Даўжыня | 9,04 м |
Даўжыня | 7,60 м (бяз дула) |
Шырыня | 3,72 м |
Вышыня | 2,66 м |
Экіпаж | 4 (камандзір, кіроўца, стралец, набівальнік) |
Пасажыры | да 6[4] |
Браня | кампазытная/рацыянальная модульная |
Асноўнае ўзбраеньне | 120-мм гладкаствольная гармата MG253 |
Дадатковае ўзбраеньне | 1 × 12,7 мм кулямёт 3 × 7,62 мм кулямёт 1 × гранатамёт Mk 19 1 × 60 мм унутраная мартыра 12 × дымавых гранатаў |
Рухавік | турбанаддзіманы дызэльны 1500 к. с. |
Магутнасьць/вага | 23 к. с./тона |
Трансьмісія | Renk RK 325 |
Падвеска | вітая спружына |
Дарожны прасьвет | 0,45 м |
Ёмістасьць баку | 1400 л |
Практычная далёкасьць | 500 км |
Хуткасьць | 64 км/г па дарозе
55 км/г па-за дарогай |
Танк распрацаваны з мэтай максымальнай абароны экіпажу. Дзеля гэтага пярэдняя браня дадаткова ўмацаваная, рухавік разьмешчаны сьпераду ў адрозьненьне ад большасьці іншых танкаў, вежа ссунутая назад яшчэ далей. Пярэдняя частка з рухавіком абараняе кіроўцу ад знарадаў, а ў задняй частцы вызваляецца больш месца для захоўваньня боекамплекту; там жа разьмешчаны люк, які дазваляе выйсьці ці выратаваць з танку экіпаж пад варожым абстрэлам.