Мэрыда (Вэнэсуэла)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэ́рыда (Mérida, поўная назва Santiago de los Caballeros de Mérida: Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас-дэ-Мэ́рыда) — горад на захадзе Вэнэсуэлы, сталіца і найбуйнейшы горад штату Мэрыда. Насельніцтва — каля 300 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 500 тыс.
Quick Facts
Мэрыда | |||||
гішп. Mérida | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1558 | ||||
Краіна: | Вэнэсуэла | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 0274 | ||||
Паштовы індэкс: | 5101 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 8°35′0″ пн. ш. 71°8′0″ з. д. | ||||
Мэрыда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.merida.gob.ve/ |
Close
Горад разьмешчаны ў горнай даліне на вышыні 1630 м паміж хрыбтамі, якія ўваходзяць у горную сыстэму Кардыльера-дэ-Мэрыда (частка Анд). Месца разьмяшчэньня самай высакагорнай (найвышэйшы пункт 4765 м) і другой па даўжыні ў сьвеце (12,5 км) канатнай дарогі Тэлефэрыка дэ Мэрыда (гішп. Teleférico de Mérida), зь якой адкрываецца від на пік Балівар.