Мястэчка
населены пункт, большы за вёску, аднак меншы за места / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мястэчка (у афіцыйным ужытку Беларускае ССР і сучаснае Рэспублікі Беларусь — пасёлак гарадзкога тыпу[1] або гарадзкі пасёлак) — тып паселішча, што займае пераходнае становішча паміж местам (горадам) і вёскай.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мястэчка (неадназначнасьць).
Мястэчка — самадастатковая адметная зьява грамадзкага, побытавага і культурнага жыцьця Беларусі[2]. Паселішчы падобнага кшталту зьяўляюцца лякальнай уласьцівасьцю колішніх абшараў Вялікага Княства Літоўскага (лат. miests, лет. miestelis, польск. miasteczko, укр. містечко).