Мігдалы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мігдалы — плады аднайменнага дрэва (па-лацінску: Prunus dulcis, раней клясыфікавалася як Prunus amygdalus ці Amygdalus communis) вышынёй да 8 м з бліскучым дробназубчастым лісьцем і сьветла-ружовымі або белымі кветкамі, якое расьце ў Міжземнамор’і і іншых субтрапічных рэгіёнах. Галоўныя камэрцыйныя вытворцы — Каліфорнія, Гішпанія, Італія. Мігдалы — блізкі сваяк сьлівы, пэрсіка, але ў ежу спажываецца ня мякаць плада, а г. зв. «арэхі» — ядро касьцянкі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мігдалы (неадназначнасьць).