Мікалай Карполь
савецкі і расейскі валейбольны трэнэр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Васі́льевіч Карпо́ль (па-расейску: Николай Васильевич Карполь; нарадзіўся 1 траўня 1938 году, Бярэзьніца Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая) — савецкі і расейскі валейбольны трэнэр. Ачольваў жаночыя зборныя СССР (1978—1982, 1987—1991), СНД (1992), Расеі (1993—2004) і Беларусі (2009—2010). Прэзыдэнт і галоўны трэнэр клюбу «Уралочка-НТМК» (Екацярынбург, з 1969 року).
Мікалай Карполь | ||||||||||
Пэрсанальная інфармацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Мікалай Васільевіч Карполь | |||||||||
Нарадзіўся | 1 траўня 1938 (85 гадоў) Бярэзьніца, Палескае ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая | |||||||||
Грамадзянства | Расея | |||||||||
Прафэсійная інфармацыя | ||||||||||
Спэцыялізацыя | трэнэр па валейболе | |||||||||
Дзяржаўныя ўзнагароды |
| |||||||||
Узнагароды і мэдалі |
Заслужаны трэнэр СССР і Расеі, Заслужаны працаўнік фізычнай культуры Расеі. Чалец валейбольнае Залі славы. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Сяброўства народаў, «За заслугі перад Айчынай» III ступені і іншымі адзнакамі. Двойчы ўганараваны прэміі «Спартовы Оскар» у намінацыі «Найлепшы трэнэр па валейболе сярод жаночых камандаў». Ганаровы грамадзянін Екацярынбургу і Сьвярдлоўскай вобласьці.