Мікалай Шмацько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Шмацько (па-расейску: Николай Гаврилович Шматько, нарадзіўся 17 жніўня 1943 годзе ў Данецкай вобласьці, УССР) — украінскі скульптар, мастак.
Мікалай Шмацько | |
Мікалай Шмацько і «Ўкраінская Аўрора» | |
Імя пры нараджэньні | Николай Гаврилович Шматько |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 жніўня 1943 (80 гадоў) |
Месца нараджэньня | Данецкая вобласьць, УССР |
Дата сьмерці | 15 верасьня 2020(2020-09-15)[1] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак[2] |
Занятак | скульптура |
Узнагароды | Мэдаль Ларэнца Медычы, Ордэн Нестара Летапісца |
Сайт | kingofmarble-shmatko.com |
Стварыў больш за 750 помнікаў (барэльефы, гарэльефы, скульптуры) і каля 500 карцін. Аўтарская калекцыя экспануецца ў галерэі «Шмацько і сыны» і налічвае больш за 70 скульптур з уральскага і італьянскага мармуру і каля 300 карцін (жывапіс, графіка). У 2000 годзе прызначаны на пасаду прафэсара катэдры мастацкай творчасьці і мастацтваў Маскоўскага інстытуту сусьветных цывілізацыяў.
У 2004 годзе Шмацько было даручана стварыць і ўвасобіць у мармуры скульптуру Багародзіцы для Сьвятогорской Лаўры (Данецкая вобласьць). Увосень адбылося адкрыцьцё Лаўры і ўстаноўленай скульптуры Багародзіцы вышынёю 4,20 м (скульптура была высечаная з 2 блёкаў Уральскага мармуру вагой 40 тон).
За ўнёсак у станаўленьне Праваслаўнай царквы і стварэньне Сьвятогорской Багародзіцы ўзнагароджаны Блажэнным Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Ўладзімерам ордэнам Нестара летапісца 3 ступені. У 2007 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Ларэнцо Цудоўны Медзічы», першы ва Ўкраіне.
Ўвосень 2005 году адбылося адкрыцьцё адбудаванай Усьпенскай царквы ў сяле Келеберда Палтаўскай вобласьці, дзе ўстаноўлена скульптура «Ўкрыжаваньне Хрыста».