Мір (аплатная сыстэма)
расейская аплатная сыстэма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аплатная сыстэма «Мір» — нацыянальная аплатная сыстэма Расеі, створаная 8 сьнежня 2014 году.
На 2019 год паслугі апэрацыйнага асяродка і аплатнага клірынгавага асяродка аказвала дзяржаўнае АТ «Нацыянальная сыстэма аплатных картак». Цэнтральны банк Расеі і ПАТ «Зьнешгандальбанк» служылі разьліковымі асяродкамі[1]. Банкі выпускалі 8 відаў картак «Мір»: 1) кабэйджынгавую — сумесна з трыма замежнымі аплатнымі сыстэмамі «Маэстра» (Пэрчэс, штат Нью-Ёрк, ЗША), «Японскае крэдытнае бюро» (Токіё) і «ЮніёнПэй» (Шанхай, Кітай); 2) пэнсійную — зь бясплатным абслугоўваньнем; 3) бескантактную — для аплаты паездак; 4) навучэнскую — з доступам да ўліковай кніжкі (дзёньніка); 5) супрацоўніка — зь лічбавым подпісам; 6) прэміяльную — бясплатнае СМС-апавяшчэньне і вяртаньне адсотка з пакупкі; 7) клясычную — для банкаматаў; 8) перадаплачаную — для Сеціва[2]. На 2019 год карткі «Мір» прымалі звыш 90 % банкаматаў і кропак продажу ў гандлёвых сетках Расеі. Клірынг праз «НСАК» ажыцьцяўлялі ўсе расейскія банкі-ўдзельнікі замежных аплатных сыстэмаў[3].