Міхаіл Бакланаў
беларускі дойлід / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Іва́навіч Бакла́наў (12 лютага [ст. ст. 30 студзеня] 1914, Іванаўка, цяпер Валнаваскі раён, Данецкая вобласьць, Украіна — 1990, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дойлід.
Quick Facts Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Міхаіл Бакланаў | ||||
Род дзейнасьці | дойлідзтва | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 12 лютага 1914 | |||
Месца нараджэньня | Іванаўка, Марыюпальскі павет, Кацярынаслаўская губэрня, Расейская імпэрыя | |||
Дата сьмерці | 23 студзеня 1990 | |||
Месца сьмерці | Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз | |||
Месца пахаваньня | Паўночныя могілкі (Менск) | |||
Грамадзянства | Савецкі Саюз | |||
Месца вучобы | Харкаўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1936—1940) | |||
Прафэсія | дойлід | |||
Месца працы | Інстытут «Белдзяржпраект» (1948—1983) | |||
Гады дзейнасьці | 1944—1983 | |||
Вядомы як | праектавальнік Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі (1954) | |||
Бацька | Іван Бакланаў | |||
Узнагароды | | |||
Close
Заслужаны архітэктар Беларусі (1969). Яго асноўнымі працамі ў Менску былі Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі (1954), жылая забудова па вуліцы К. Маркса, на рагу вуліцы Захарава і Першамайскай вуліцы (1958), а таксама Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (1966). Сярод іншага, стварыў дом адпачынку «Сосны» на возеры Нарач ў Мядзельскім раёне (1975)[1]. Кавалер ордэнаў Айчыннай вайны 2-й ступені і Працоўнага Чырвонага Сьцягу.