М1 Абрамс
асноўны баявы танк ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
«М1 Абрамс»[2][3] — асноўны баявы танк ЗША.
«М1 Абрамс» | |
---|---|
Тып танка: | асноўны баявы танк |
Краіна-вытворца: | ЗША |
Павозка (экіпаж), чал.: | 4 чалавекі |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | з 1981 |
Войны і канфлікты: | Вайна ў Пэрсыдзкім заліве Міратворчая апэрацыя ААН у Самалі Вайна ў Аўганістане (2001) Ірацкая вайна (2003-2011) |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Час стварэньня: | 1978 год |
Гады вытворчасьці: | з 1979 году |
Усяго выраблена: | больш за 9000 |
Мадыфікацыі: | М1А1, М1А2 |
Кошт адзінкі: | $ 6 100 000[1] |
Памеры: | |
Маса, т: | 57,15 (М1А1); 61,3 (М1А2) |
Даўжыня, мм: | 7917 |
Даўжыня з гарматай, мм: | 9766 |
Шырыня, м: | 3658 |
Вышыня, м: | 2885 (разам з кулямётам) |
Каляя, м: | 480 |
Браня: | |
Тып брані: | катаная сталёвая і камбінаваная, супрацьснарадная |
Лоб корпусу (верх), мм: | 82° |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 105-мм M68
120-мм М256 (M1A1 і M1A2) |
Тып гарматы: | наразная (M1)
гладкастволавая (M1A1 і M1A2) |
Даўжыня ствала: | 50,92 кал.
44 кал. (M1A1 і M1A2) |
Боекамплект гарматы: | 55 сн.(M1)
42 сн.(M1A1 і M1A2) |
Вэртыкальны нахіл: | −10…+20 |
Прыцэл: | пэрыскапічны монакулярны з убудаваным лазэрным далямерам тэлескапічны M920 монакулярны M919 |
Кулямёт: | 1×12,7-мм M2HB, 2×7,62-мм M240 |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | газатурбінны |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 1500 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 72
70 (M1A1 і M1A2) |
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 48,3 |
Запас ходу, км: | 410 |
Тып падвескі: | індывідуальная тарсіённая |
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: | 0,93 (M1) 0,97 (M1A1) 1,07 (M1A2) |
Пераадольваемы ўздым, адс.: | 30 |
Пераадольваемая сьценка, м: | 1.2 |
Пераадольваемы роў, м: | 2.7 |
Пераадольваемы брод, м: | 1.2 (2 з ОПВТ) |
Выявы ў Вікісховішчы |
Сэрыйна выпускаецца з 1980 году. Знаходзіцца на ўзбраеньні войска і марской пяхоты ЗША, Эгіпту, Саўдаўскай Арабіі, Аўстраліі і некаторых іншых краінаў. Названы ў гонар камандуючага амэрыканскімі войскамі ў Віетнаме генэрала Крэйтана Абрамса. Асноўнымі асаблівасьцямі танка зьяўляюцца: магутны газатурбінны рухавік, кампазыцыйная браня, і асобнае захоўваньне боепрыпасаў. Пры вазе ў 61 тону гэты танк зьяўляецца адным з найбольш цяжкіх танкаў выкарыстоўваемых у сучасных арміях. «М1 Абрамс» паступіў у войска ЗША ў 1980 годзе на замену М60, і прыкладна 10 гадоў служыў разам з апошняй мадыфікацыяй свайго папярэдніка танкам M60A3.
На 2009 год на ўзбраеньні арміі ЗША знаходзіцца мадэрнізаваная вэрсія M1A2, але таксама вядзецца распрацоўка танку M1A3.[4] Армія ЗША плянавала працягваць далейшыя мадэрнізацыі «М1 Абрамс» да 2050 году.