Найбуйнейшая ў сьвеце сякера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Найбуйнейшая ў сьвеце сякера (па-ангельску: World's Largest Axe) — кампазыцыя, якая месьціцца ў мястэчку Накаўік правінцыі Нью-Брансўік, Канада[1].
Сякера сягае 15 мэтраў у вышыню, яе маса складае больш за 55 тон. Шырыня сякерышча складае 7 мэтраў, дыямэтар бэтоннай асновы кампазыцыі — 10 мэтраў. Кампазыцыя была замоўленая, спраектаваная ды пабудаваная ў 1991 годзе кампаніяй у мястэчку Ўудстак. Існуе таксама й капсула часу, убудаваная ў сякерышча[2].