Найробі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Найро́бі (па-ангельску: Nairobi) — сталіца Кеніі, а таксама адміністрацыйны цэнтар вобласьці Найробі. Адзін з найбуйнейшых гарадоў Афрыкі. Назва «Найробі» паходзіць з масайскага Enkare Nyirobi, што перакладаецца як «месца прахалодных водаў». Тым ня менш, горад вядомы як «зялёны горад пад сонцам», вакол гораду месьцяцца шматлікія прыгарады[1]. Жыхароў Найробі называюць найрабіянцамі.
Найробі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1899 | ||||
Краіна: | Кенія | ||||
Плошча: | 696 км² | ||||
Вышыня: | 1700 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 3 138 295 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4509,04 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 020 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 1°17′11″ пд. ш. 36°49′2″ у. д. | ||||
Найробі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.nairobicity.org/ |
Горад быў заснаваны ў 1899 годзе ў якасьці дэпо для чыгункі, якая злучала Мамбаса й Уганду, горад хутка рос, а ў 1907 годзе стаў сталіцай Брытанскай Усходняй Афрыкі і ў рэшце рэшт сталіцай незалежнай рэспублікі Кенія ў 1963 годзе. У час каляніяльнага пэрыяду Найробі быў цэнтрам вытворчасьці кавы, гарбаты й сызалю[2]. Горад разьмешчаны на рацэ Найробі, на поўдні краіны, і мае вышыню 1795 м над узроўнем мора[3].
Найробі зьяўляецца самым густанаселеным горадам ува Ўсходняй Афрыцы, колькасьць насельніцтва складае каля 3 млн чалавек. Паводле зьвестак перапісу 2009 году, у адміністрацыйным раёне Найробі жыло 3 138 295 чалавек на тэрыторыі ў 696 км². Найробі ў цяперашні час зьяўляецца 12-м па велічыні горадам у Афрыцы, калі ўлічваць насельніцтва ягоных прыгарадаў. Найробі ёсьць адзін з самых вядомых гарадоў у Афрыцы паводле палітычнай і фінансавай дзейнасьці. Горад зьяўляецца домам для тысячаў кенійскіх прадпрыемстваў і больш чым 100 буйных міжнародных кампаніяў і арганізацыяў, у тым ліку тут знаходзіцца офіс ААН па навакольным асяродзьдзі (ЮНЭП) і галоўная каардынуючая штаб-кватэра ААН па Афрыцы й Блізкім Усходзе. Разьвітыя харчовая, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, хімічная, папяровая, шкляная, мэталюргічная, мэталаапрацоўчая, цэмэнтавая ды шынная прамысловасьць[4]. Найрабійская Фондавая біржа (NSE) зьяўляецца адной з найстарэйшых і найбуйнейшых у Афрыцы.