Ольстэрска-шатляндзкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ольстэрска-шатля́ндзкая мова (саманазвы: Ulstèr-Scotch, Ullans, (Braid) Scots, Scotch[2][3][4]) — сукупнасьць шатляндзкіх германскіх дыялектаў, распаўсюджаных у некаторых частках гістарычнага рэгіёну Ольстэр, што на поўначы востраву Ірляндыя[1][5][6]. У шырэйшым сэнсе паняцьце ольстэрска-шатляндзкіх дыялектаў можа ўключаць стандартную ангельскую мову з наяўнасьцю ольстэрска-шатляндзкага акцэнту, што карэлюе з блізкімі да ольстэрска-шатляндзкіх дыялектаў германскімі шатляндзкімі дыялектамі, якія могуць разглядацца разам зь мясцовымі формамі ангельскае мовы[7].
Ольстэрска-шатляндзкая мова | |
Ulstèr-Scotch і г.д. | |
Ужываецца ў | Вялікабрытаніі, Ірляндыі |
---|---|
Рэгіён | Паўночная Ірляндыя, Данэгол |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Дапаможная мова ў | Паўночнай Ірляндыі |
Рэгулюецца | Агенцтвам па ольстэрска-шатляндзай мове |
Коды мовы |
Гістарычна зазнавала ўплыў ірляндзкага варыянту ангельскай мовы (асабліва г. зв. сярэднеольстэрскіх дыялектаў) і ольстэрскага дыялекту ірляндзкае мовы, пры гэтым, у сваю чаргу, аказала ўплыў на сярэднеольстэрскія дыялекты ірляндзкага варыянту ангельскай мовы. Разам з гэтым, ольстэрска-шатляндзкая зазнавала ўплывы ангельскай і шатляндзкай германскай моваў, у выніку чаго склаліся формы маўленьня зь перавагай ангельскага або шатляндзка-германскага ўплываў адпаведна[6].
Упершыню ольстэрска-шатляндзкія дыялекты датуюцца пачаткам XVII стагодзьдзя па пачатку засваеньня шатляндзкімі пасяленцамі Ольстэру, у выніку чаго шатляндзкія германскія дыялекты былі прынесеныя на поўнач Ірляндыі[8]. Пачынаючы з гэтага часу й да самага канца ХХ ст. ольстэрска-шатляндзкія былі амаль поўнасьцю ідэнтычныя шатляндзкім дыялектам свайго першапачатковага рэгіёну распаўсюджаньня, Шатляндыі, аднак па адраджэньні цікавасьці да ольстэрска-шатляндзкіх дыялектаў пачалося стварэньне новых артаграфічных нормаў, аўтары якіх на думку некаторых актывістаў імкнуліся да як мага большага адрозьненьня ольстэрска-шатляндзкай ад ангельскай і шатляндзкай моваў[9][10].