Ордэн Сант’яга
гішпанска-партугальскі рэлігійны ордэн / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Сант’яга (па-гішпанску: Orden Militar de Santiago), дакладная назва Вялікі ваенны ордэн Мяча сьвятога Якава Кампастэльскага — каталіцкі ваенны ордэн, заснаваны ў Гішпаніі каля 1160 году. Названы ў гонар сьвятога — заступніка Гішпаніі. Дзейнічае дагэтуль як грамадзянскі рыцарскі ордэн пад заступніцтвам караля Гішпаніі. У 1290 годзе ад кастыльскага адлучыўся партугальскі ордэн Сант’яга.