Орля (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́рля (польск. Orla) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2010 год — 908 чалавек. Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы ўсход ад Бельску, за 47 км ад Беластоку.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Орля (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Орля лац. Orla | |||||
польск. Orla | |||||
Званіца царквы Сьвятога Міхала | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1529 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Гміна: | Орля | ||||
Насельніцтва: | 908 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-106 | ||||
Нумарны знак: | BBI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′26″ пн. ш. 23°19′48″ у. д. | ||||
Орля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Орля — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў[1]. Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятых Кірылы і Мятода, збудаваныя ў стылі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, а таксама мураваная сынагога ў стылі барока, помнікі архтэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.