ПСВ Эйндговэн
нідэрляндзкі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
ПСВ (па-нідэрляндзку: PSV; поўная назва: Philips Sport Vereniging) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Эйндговэн. Заснаваны ў 1913 годзе. 24-разовы чэмпіён Нідэрляндаў і 11-разовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1988), уладальнік Кубка УЭФА (1978). Клюб зьяўляецца адным з трох нідэрляндзкіх клюбаў, якія валодалі Эўрапейскім кубкам, побач з «Аяксам» і «Фэеноордам». Перамогу ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў ПСВ атрымаў у 1988 годзе ў гульні супраць «Бэнфікі», што зрабіла яго другім нідэрляндзкім клюбам, які дасягнуў Залатога хэт-трыку.
ПСВ | |||||
Поўная назва | Philips Sport Vereniging NV | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 31 жніўня 1913 | ||||
Горад | Эйндговэн, Нідэрлянды | ||||
Стадыён |
Філіпс Умяшчальнасьць: 35 186 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Эрэдывізія | ||||
· 2022—2023 | 2 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы psv.nl (нід.) (анг.) (гішп.) |
Клюб мае мянушку «буры» (нід. boeren — «фэрмэры») у сувязі зь іхным паходжаньнем, як правінцыйны клюб. Хатняй арэнай клюбу зьяўляецца стадыён «Філіпс», які месьціцца ў эйндговэнскім раёне Стрэйп.