Палеаген
пэрыяд кайназою / From Wikipedia, the free encyclopedia
Палеагенавы пэрыяд (сыстэма), палеаген — першы пэрыяд кайназойскай эры. Пачаўся 66 мільёнаў рокаў таму, цягнуўся 43 мільёны рокаў. Разам з нэагенам выдзелены ў асобны пэрыяд у 1960 року рашэньнем Міжнароднага геалягічнага кангрэсу, да таго ўваходзіў у склад трэтычнага пэрыяду.