Пераклады Бібліі на нідэрляндзкую мову
From Wikipedia, the free encyclopedia
Перакла́ды Бі́бліі на нідэрля́ндзкую мо́ву
Першай друкаванай кнігай, выдадзенай па-нідэрляндзку, стаў Стары Запавет, надрукаваны ў 1477 року ў Дэльфце Якабам Якабсанам ван дэр Мэерам і Маўрыцыюсам Еманцонам ван Мідэльборхам.
У XVI стагодзьдзі перакладам Бібліі займаўся адзін з герояў вайны за незалежнасьць Філіпс ван Марнікс, аднак ягоная праца не пабачыла сьвет пры жыцьці шляхціча. На Дорцкім сынодзе 1618—1619 рокаў на замову Генэральных штатаў пачалася праца над першым афіцыйным перакладам Бібліі з габрэйскай і грэцкай моваў. Біблія правінцыяў была выдадзеная ў 1637 року і неўзабаве стала агульнапрынятай у Рэфармацкай царкве, застаючыся такой да XX стагодзьдзя. У 1951 року выйшла ейнае перапрацаванае выданьне ў перакладзе Нідэрляндзкага Біблійнага таварыства, якое захавала старадаўні стыль мовы.
Сярод сучасных перакладаў — пратэстанцкія перагледжаная Біблія правінцыяў ды базісная (абедзьве на аснове Бібліі правінцыяў), каталіцкая Біблія Вільліброрда. У 2004 року выйшаў экумэнічны новы пераклад Бібліі(nl).