Пермскі пэрыяд
пэрыяд палеазою / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пермскі пэрыяд (сыстэма), перм — шосты й апошні пэрыяд палеазойскай эры. Пачаўся 299 мільёнаў рокаў таму, працягваўся 47 мільёнаў рокаў. Выдзелены ў 1841 годзе ангельскім геолягам Мэрчысанам у эўрапейскай частцы Расеі, названы ў гонар гораду Перм. Канец пэрыяду азнаменаваны найвялікшай біятычнай катастрофай цягам усяго фанэразою.