Працягласьць жыцьця
працягласьць існаваньня асобіны, абумоўленая паходжаньнем і вонкавымі чыньнікамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Працягласьць жыцьця — працягласьць існаваньня асобіны, абумоўленая паходжаньнем і вонкавымі чыньнікамі. Сярод расьлінаў найбольшая ў: асьцістай хвоі і баабаба — 4—5 тыс. гадоў; сэквоядэндрана, ціса і кіпарыса — да 3 тыс. гадоў; дуба, каштана і грэцкага арэха — звыш 2 тыс. гадоў. Сярод жывёлаў — у чарапахі (звыш 150 гадоў) і двухстворкавых малюскаў (да 100 гадоў); асятровых рыбаў (да 100 гадоў) і шчупакоў (звыш 80 гадоў); сланоў (60-70 гадоў); пугачоў (да 70 гадоў) і кондараў (да 40 гадоў) сярод птахаў. У некаторых амёбаў пры спрыяльных умовах адсутнічае абмежаваньне працягласьці жыцьця. Клёны парамэцыяў (інфузорыяў туфэлькі) жывуць да 10 гадоў. У чалавека вызначаецца побытам, працай, адпачынкам, харчаваньнем, станам навакольнага асяродзьдзя і спадчыннымі асаблівасьцямі[1].