Простая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Простая лінія, простая[1][2] (прамая) — адно з асноўных паняцьцяў геамэтрыі.
Пры сыстэматычным выкладзе геамэтрыі простая лінія звычайна прымаецца за адно з зыходных паняцьцяў, якое толькі ўскосным чынам вызначаецца аксіёмамі геамэтрыі.
Калі асновай пабудовы геамэтрыі служыць паняцьце адлегласьці паміж двума пунктамі прасторы, то простую лінію можна вызначыць як лінію, шлях уздоўж якой роўны адлегласьці паміж двума пунктамі.
Аналітычна простая задаецца раўнаньнем (у трохмернай прасторы — сыстэмай раўнаньняў) першай ступені.