Прыроднае раянаваньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыро́днае раянава́ньне — сыстэма тэрытарыяльнага падзелу, заснаваная на выяўленьні прыродных рэгіёнаў, якія валодаюць унутраным адзінствам і своеасаблівымі індывідуальнымі рысамі прыроды. Дае прыродазнаўча-навуковую аснову для плянаваньня шматлікіх галінаў дзейнасьці чалавека, у тым ліку ў сфэры народнай гаспадаркі, культуры, аховы здароўя.
Вылучаюць прыродныя раёны па асобных прыкметах (клімат, рэльеф, глебы і іншае) або па іх комплексу (ляндшафтнае, фізыка-геаграфічнае).
Дэталёвасьць раянаваньня залежыць ад вывучанасьці адпаведнай тэрыторыі альбо таго ці іншага яе элемэнту. Розная трактоўка адных і тых жа даных або іх недастатковасьць прыводзіць часам да суіснаваньня некалькіх несупадаючых схемаў прыроднага раянаваньня адной і той жа тэрыторыі.
Для тэрыторыі Беларусі распрацаваныя: агракліматычнае, геамарфалягічнае, геахімічнае, гідрагеалягічнае, гідралягічнае, глебава-геаграфічнае, зоагеаграфічнае, ляндшафтнае, фізіка-геаграфічнае раянаваньні.