Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
дзяржаўная радыёстанцыя ЗША, заснаваная пад назовам «Вызваленьне» ў 1949 годзе для замежнага вяшчаньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (анг. Radio Free Europe/Radio Liberty) — дзяржаўная радыёстанцыя ЗША, заснаваная пад назовам «Вызваленьне» ў сакавіку 1949 году ў Нью-Ёрку Цэнтральнай разьведвальнай управай (ЦРУ) для замежнага вяшчаньня. У 1959 годзе атрымала сучасны назоў. З 1973 году адкрыта фінансуецца Кангрэсам ЗША. З красавіка 1995 году галаўная сядзіба месьціцца ў Празе (Чэхія). Зь 2009 году займела новую сядзібу[2] ў гарадзкой акрузе Прага 3 па Вінаградзкай вуліцы, д. 159а (квартал Страшніцы)[3]. У 2020-м фінансавым годзе каштарыс некамэрцыйнай карпарацыі «Радыё «Свабода» і «Свабодная Эўропа» склаў 124,4 млн даляраў ЗША пры штотыднёвым ахопе 41,1 млн чалавек і 752 млн праглядаў вэб-бачынаў за год. Сярод 6,5 млрд відэапраглядаў 49 % прыпала на «Фэйсбук», 28 % — на «Ютуб» і 23 % — на «Інстаграм». На 2021 год налічвалася 21 сядзіба, у тым ліку 2 у ЗША — Вашынгтоне і Нью-Ёрку. На Радыё «Свабода» і «Свабодная Эўропа» працавала звыш 1800 журналістаў, зь іх звыш 1300 па дамове падраду. У Празе (Чэхія) і Вашынгтоне (ЗША) працавала звыш 700 чалавек. Пры гэтым, у карэспандэнцкіх мясцовых сядзібах налічвалася звыш 500 супрацоўнікаў. Карэспандэнты працавалі ў 23 краінах на 27 мовах[4].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Радыё Свабода (неадназначнасьць).
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода | |
Горад | Прага |
---|---|
Краіна | Чэхія |
Слоган | Падтрымка дэмакратычных каштоўнасьцяў шляхам пашырэньня ідэяў |
Фармат | навіновы |
Зона вяшчаньня | па 11 краінаў Азіі і Эўропы |
Пачатак працы | 17 сакавіка 1949 (75 гадоў таму) |
Заснавальнік | ЦРУ ЗША |
Уласьнік | Кангрэс ЗША |
Кіраўнікі | Джэймз Флай, Дэйзі Сіндэлар[1] |
Сайт | svaboda.org |
svaboda | |
svaboda.org | |
Вконтакте | radiosvaboda |
YouTube | svabodavideo |
Он-лайн-трансьляцыя | radiojar.com |
Ад 20 траўня 1954 году існуе Беларуская служба Радыё Свабода.