Рамантызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раманты́зм (франц. romantisme) — мастацкая, літаратурная й інтэлектуальная зьява эўрапейскае культуры, якая ўзьнікла ў другой палове XVIII ст. у Заходняй Эўропе й уяўляе сабой рэакцыю на арыстакратычныя сацыяльныя й палітычныя нормы эпохі Асьветніцтва і на яе навуковую рацыяналізацыю прыроды[1]. У сваёй большасьці рамантызм выявіўся ў выяўленчым мастацтве, музыцы й літаратуры, моцна ўплываючы на гістарыяграфію[2], адукацыю[3] й прыродазнаўства[4].