Раманізацыя беларускай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раманіза́цыя альбо запіс лацінскім пісьмом беларускага тэксту — сыстэма пісьма, прызначаная для трансьлітарацыі беларускай мовы з кірылічнага альфабэту ў лацінскі альфабэт.
Паводле сусьветнай практыкі, пры наяўнасьці ў пэўнай мове традыцыйнага лацінскага альфабэту ўсе ўласныя назвы (ня толькі геаграфічныя), якія належаць гэтай мове, мусяць нязьменна перадавацца ў лацінапісьмовай прасторы іншых моваў. Асобныя сыстэмы трансьлітарацыі (раманізацыі) ствараюцца толькі для тых моваў, якія гістарычна ня маюць лацінскага альфабэту[1].
Праз шматгадовую расейскую акупацыю Беларусі ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі (этнацыду) беларусаў замест традыцыйнай гістарычнай лацінкі зьявілася некалькі мэтадаў раманізацыі беларускай мовы, якія розьняцца між сабою ўжываным зборам літараў і знакаў лацінскага пісьма, дадатковымі правіламі, сфэрамі выкарыстаньня, адназначнасьцю ператварэньня і іншымі фактарамі.