Расанскае Эвангельле
Рукапіс VI стагодзьдзя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Раса́нскае Эва́нгельле, у клясыфікацыі Грэгары — Алянда — 042 альбо Σ, у клясыфікацыі фон Зодэна — ε 18 — ілюмінаваны рукапіс-эвангеляр VI стагодзьдзя. З-за чырвона-багранага колеру старонак таксама называецца Codex purpureus Rossanensis (бел. Баграны Расанскі кодэкс). Гэта адзін з найстарэйшых захаваных ілюмінаваных рукапісаў Новага Запавету, які цяпер знаходзіцца ў Расанскай катэдры (Італія).
Quick Facts поўная назва, іншыя назвы ...
Расанскае Эвангельле | |
Хрыстос прадстаў перад Пілятам | |
поўная назва | Purpureus Rossanensis |
---|---|
іншыя назвы |
|
знак | Σ |
Катэгорыя | V |
тып | бізантыйскі тэкст |
мова напісаньня | грэцкая |
час напісаньня | VI стагодзьдзе |
месца выяўленьня | 1879, Расана |
зьмест | Мацьвей, Марк |
аб’ём (старонак) | 188 аркушаў; 20 радкоў; 2 слупкі |
памеры | 31 × 26 см |
заўвагі | падобны да N (022) |
знаходзіцца | Расанская катэдра |
ўэб-спасылка | http://www.codexrossanensis.it/ |
Close