Расейская мова
усходнеславянская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Расе́йская мова (гістарычная маскоўская мова[2][3][4][5][lower-alpha 1]; рас. русский язык) — усходнеславянская мова славянскае галіны ў складзе індаэўрапейскай моўнай сям’і.
- Ня варта блытаць з рускай мовай.
Расейская мова | |
русский язык | |
Краіны, дзе расейская мова мае афіцыйны статус Заўважная колькасьць расейскамоўнага насельніцтва | |
Ужываецца ў | Расеі; дыяспара іншых краінаў СССР, Заходняй Эўропы, Ізраілю, ЗША, Канады |
---|---|
Рэгіён | першапачаткова — цэнтар эўрапейскае Расеі, цяпер — Расея, а таксама дыяспара краінаў былога СССР і краінаў Захаду |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | прызнаных краінах: Расея, Беларусь, непрызнаных, дэ-факта існых: Паўднёвая Асэтыя |
Дапаможная мова ў | афіцыйны статус: Казахстан, Кыргыстан, Таджыкістан, Абхазія, Прыднястроўе, рэгіянальная: Малдова (Гагавузія, Прыднястроўе), Румынія (некаторыя камуны жудэцаў Тулча й Канстанца), ЗША (Нью-Ёрк), арганізацыі: ААН, МАГАТЭ, Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, ЮНЭСКО, САЗ, СНД, Эўразійская эканамічная супольнасьць, АДКБ, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, АБСЭ, Сакратарыят Дамовы аб Антарктыцы, ISO |
Рэгулюецца | Інстытутам расейскае мовы пры Расейскай акадэміі навук |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | расейскі альфабэт і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ru |
ISO 639-2(Б) | rus |
ISO 639-2(Т) | rus |
ISO 639-3 | rus |
Расейскую мову лічаць роднай 170 мільёнаў чалавек, зь якіх каля 130 мільёнаў жыве ў Расеі. Расейская мова мае статус дзяржаўнай мовы ў Расеі, афіцыйнай мовай у Казахстане (побач з казаскай мовай у якасьці дзяржаўнай), Кыргыстане (побач з кыргыскай мовай у якасьці дзяржаўнай). Расейская мова таксама мае статус афіцыйнай у непрызнаных утварэньнях Абхазія, Паўднёвая Асэтыя і Прыднястроўе, а таксама ў аўтаномнай Гагавузіі (Малдова). У Беларусі часоў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі дзеля аднаўленьня палітыкі русіфікацыі краіны з мэтай атрымаць падтрымку і грошы Расеі[6] Аляксандар Лукашэнка дэ-факта надаў расейскай мове статус дзяржаўнай мовы (фармальна побач зь беларускай, якая аднак, пачала дыскрымінавацца[7]) на падставе афіцыйна агучаных вынікаў рэфэрэндуму 1995 году, які супярэчыў Канстытуцыі Беларусі і дзейнаму заканадаўству, адзначаўся парушэньнем законаў[8] і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня[9].