Раян Гігс
валійскі футбаліст, трэнэр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Раян Джозэф Гігс (па-ангельску: Ryan Joseph Giggs; нарадзіўся 29 лістапада 1973 году, Кардыф, Ўэйлз) — ўэйлскі футбаліст, які на працягу ўсёй сваёй кар’еры гуляе толькі за адзін ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд», за які правёў больш за 900 афіцыйных гульняў. Раян зьяўляецца самым тытулаваным гульцом брытанскага футболу[1]. Ён, таксама, зьяўляецца першым гульцом хто здолеў забіць у 11 розыгрышах Лігі чэмпіёнаў запар. 21 траўня 2008 году, выйшаўшы на пляцоўку ў фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць лёнданскага «Чэлсі», Гігс пераўзышоў рэкорд Бобі Чарлтана па колькасьці матчаў, згуляных за «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. 5 сакавіка 2013 году, выйшаўшы на гульню Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу», правёў свой тысячны афіцыйны матч у кар’еры[3].
Раян Гігс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 лістапада 1973 (50 гадоў) Кардыф, Ўэйлз | |
Рост | 179 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1990—2014 | Манчэстэр Юнайтэд | 672 (114) |
Зборныя | ||
1991—2007 | Ўэйлз | 64 (12) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2014 | Манчэстэр Юнайтэд | |
2018—2022 | Зборная Ўэйлзу па футболе |
На міжнародным узроўні Гігс выступаў за зборную Ўэйлзу, стаўшы самым маладым гульцом, які выходзіў у асноўным складзе зборнай, ягоны дэбют адбыўся ў 1991 годзе. Гігс быў уключаны ў сьпіс 100 легендаў Футбольнай лігі, а 11 сьнежня 2007 году на ўрачыстай цырымоніі ў Бэкінггэмскім палацы Гігс быў удастоены тытула афіцэра ордэна Брытанскай імпэрыі[4]. У студзені 2011 году паводле вынікаў галасаваньня сярод заўзятараў Раян быў прызнаны найвялікшым гульцом у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[5].