Руіці Сакамота
японскі кампазытар (1952–2023) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Руіці Сакамота (па-японску: 坂本 龍一 Sakamoto Ryūichi?, 17 студзеня 1952 – 28 сакавіка 2023) — японскі кампазытар, прадусар, выканаўца розных жанраў як сольна, так і ў складзе Yellow Magic Orchestra (YMO). Разам з удзельнікамі ансамблю Харуомі Хасано і Юкігіра Таканасі стаў адным зь першапраходцаў некалькіх жанраў электроннай музыкі. Складальнік музыкі на адкрыцьці Алімпійскіх гульняў 1992 року ў Барсэлёне.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Руіці Сакамота | |
па-японску: 坂本龍一 | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1952(1952-01-17)[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 2023(2023-03-28)[3][4] (71 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак тоўстай кішкі[5] |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кампазытар, музычны прадусар, аранжавальнік, піяніст, клявішнік, кінакампазытар, прафэсар унівэрсытэту, выканаўца-запісвальнік, дырыгент |
Жанры | электронная музыка, тэхна[6] і экспэрымэнтальная музыка[d][7] |
Інструмэнты | электронная клавіятура[d] |
Лэйблы | Midi Inc.[d], Island Records[d], Nippon Columbia[d], For Life Music[d], Columbia Records[d] і Commmons[d] |
Бацька | Кадзукі Сакамота[d] |
Дзеці | Міў Сакамота[d] і Neo Sora[d][8] |
Узнагароды | |
Сайт | sitesakamoto.com (анг.) |
Закрыць
Ляўрэат прэміяў Оскар, BAFTA, Грэмі, Залаты глёбус. Найпасьпяховейшай працай у кіно стала напісаньне музыкі да фільму Апошні імпэратар (1987). Пісаў таксама музыку і сюжэты да анімэ і відэагульняў.