Рывэр Плэйт Буэнас-Айрэс
аргентынскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ры́вэр Плэйт» (па-гішпанску: Club Atlético River Plate) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэсу, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. Пры гэтым «Рывэр» зьяўляецца пераможцам Кубка Лібэртадорэс і Міжкантынэнтальнага кубка.
Рывэр Плэйт | |||||
Поўная назва | Club Atlético River Plate | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 25 траўня 1901 | ||||
Горад | Буэнас-Айрэс, Аргентына | ||||
Стадыён |
Манумэнталь Умяшчальнасьць: 66 266 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прафэсійная футбольная ліга | ||||
· 2023 | 1 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы cariverplate.com.ar (гішп.) (анг.) |
У 2010 годзе Міжнародная фэдэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі разьмясьціла «Рывэр Плэйт» на дзявятым месцы ў рэйтынгу найлепшых камандаў сьвету 1990-х і 2000-х гадоў. Пры гэтым клюб заняў першы радок сярод клюбаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкаў[1].
Клюб быў афіцыйна заснаваны ў 1901 годзе і атрымаў сваю назву ад ангельскага прамаўленьня мясцовай ракі Рыё-дэ-ля-Плята. «Рывэр Плэйт» мае сталае суперніцтва з «Бока Хуніёрс», матчы паміж імі добра вядомыя як Супэрклясыка. Гэтае супрацьстаяньне зьяўляецца адным з самых падаграваным у спорце ня толькі Аргентыны, але і сусьветнага футболу.