Рэнэсанс у Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэнэсанс у Беларусі
У розных краінах Адраджэньне не супадала храналягічна і тыпалягічна. У адрозьненьне ад клясычнага італьянскага Адраджэньня, рэнэсансавую культуру ў некаторых краінах Заходніх і Цэнтральнай Эўропы — Нямеччыне(en), Скандынаўскіх краінах, Ангельшчыне(en) і да т. п. — называюць Паўночным Адраджэньнем, асаблівасьці якога: кампраміс зь сярэдневяковымі традыцыямі, сувязь з рэлігійнымі і нацыянальна-культурнымі рухамі, Рэфармацыяй і інш. Да такога тыпу належыць і ўсходнеэўрапейскае Адраджэньне, распаўсюджанае на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Летувы, дзе інтэнсіўна разьвіваліся нацыянальная самасьвядомасьць, навука і культура, значных посьпехаў дасягнулі літаратура і мастацтва.