Садавіна
ядомая ў сырым выглядзе ежа / From Wikipedia, the free encyclopedia
Садавіна́ (фрукт, па-лацінску. fructus — плод) — сакавіты, звычайна ядомы, плод дрэва або хмызьняку.
Quick Facts Падкляса ад, Частка ад ...
садавіна
Падкляса ад | расьлінная ежа |
---|---|
Частка ад | садавіна і гародніна, дзікая ежа |
Прызначэньне | харчовы складнік |
Частка больш агульнага | кулінарыя, ежа |
Вывучаецца ў | памалогія |
Topic's main thesaurus | Thesaurus:fruit (Lakota language) |
Элемэнт мадэлі | яблык, вішня, вінаград, банан |
Дыяпазон Юнікоду | U+1F347-1F353 |
Процілегла | inedible fruit |
Мае сьпіс | list of culinary fruits |
Close
Разнавіднасьцю садавіны зьяўляюцца таксама некаторыя ягады. «Садавінай» звычайна завуць любы плод, які складаецца зь мякаці і насеньня і што ўтварыўся з завязі кветкі. Гародніна жа — гэта плады травяністых расьлін, мелых мяккія, непакрытыя драўнянай карой сьцеблы.
Па меркаваньні батанікаў, увесь плод, утрымоўвальны насеньне, — садавіна. Іх можна падзяліць на тры віды:
- Плод з сакавітай мякаці з насеньнем (памяранцы, дыні, ягады, яблыкі)
- Плод з сакавітай мякаці з адной буйнай цэнтральнай костачкай (чарэшня, сьліва, пэрсікі)
- Сухі плод (арэхі, бабы, гарох)
Садавіна зьяўляецца важным складнікам ежы чалавека і шматлікіх жывёл.