Самадыйскія народы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Самады́йскія народы — тэрмін, якім азначаецца група параўнальна малалікіх этнасаў поўначы Расеі, што размаўляюць на самадыйскія мовах (уральская моўная сям’я). Жывуць у асноўным на паўночным усходзе эўрапейскае часткі Расеі, а таксама ў паўночнай Сыбіры, дзе найбольшыя з самадыйскіх этнасаў з часоў савецкае палітыкі карэнізацыі маюць аднайменныя аўтаномныя тэрытарыяльныя ўтварэньні.
Агульная колькасьць усіх самадыйскіх народаў складае прынамсі ня больш за 50 тыс. чалавек[1]. Практычна ўсе сучасныя самадыйскія народы цесна зьвязаныя з спэцыфічнай гаспадаркай тундравых і лесатундравых зонаў, гістарычна маючы качавы або паўкачавы лады жыцьця.
Мовы самадыйскіх народаў маюць пэўную блізкасьць між сабою, з прычыны чаго аб’ядноўваюцца ў аднайменны таксон у складзе ўральскае сям’і моваў. Уласна народы, што аб’ядноўваюцца пад тэрмінам самадыйскія народы, імаверна, праяўляюць толькі лінгвістычную роднасьць з прычыны браку вынятковых прыкметаў, наяўных ва ўсіх самадыйцаў і нехарактэрных для іншых суседніх этнасаў.