Сандамір
польскае места / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сандамір ці Сандо́меж (па-польску: Sandomierz) — горад у Польшчы, уваходзіць у Сьвентакшыскае ваяводзтва, Сандамескі павет. Мае статус гарадзкой гміны. Насельніцтва 25646 чалавек (на 2006 год). Разьмешчаны на 7 ўзгорках (таму часам завецца «малым Рымам») на абедзьвюх берагах ракі Віслы, у 180 км на паўднёвы ўсход ад Варшавы. Займае плошчу 28,8 км². Сандамір зьяўляецца цэнтрам рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Адзін з найстарэйшых і найбольш значных у гістарычным пляне гарадоў Польшчы. Застаючыся ў боку ад індустрыялізацыі Новага часу, Сандамір захаваў дух маленькага старажытнага гораду, напоўненага помнікамі даўніны.
Quick Facts
Сандамір | |||||
польск. Sandomier | |||||
| |||||
Горад з: | да 1227 | ||||
Магдэбурскае права: | 1286 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Сьвентакшыскае | ||||
Плошча: | 28,69 км² | ||||
Вышыня: | 200 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 21 586 чал. (2022) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Тэлефонны код: | +48 15 | ||||
Паштовыя індэксы: | 27-600 | ||||
Нумарны знак: | TSA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°41′0″ пн. ш. 21°45′0″ у. д. | ||||
Сандамір | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.e-sandomierz.pl/, http://www.sandomierz.pl/ |
Close