Сафійскі сабор (Канстантынопаль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сафійскі сабор (па-грэцку: Ἁγία Σοφία; па-турэцку: Ayasofya) — былы праваслаўны сабор, потым — мячэт, цяпер — музэй, сусьветна вядомы помнік бізантыйскай архітэктуры, сымбаль «залатых часоў» Бізантыі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сафійскі сабор (неадназначнасьць).
У часы Бізантыйскай імпэрыі сабор знаходзіўся ў цэнтры Канстантынопалю каля імпэратарскага палаца. У цяперашнія часы знаходзіцца ў цэнтры Стамбула, у раёне Султанахмэт. Пасьля захопу горада асманамі ў 1453 годзе Сафійскі сабор быў ператвораны ў мячэт, а ў 1935 годзе атрымаў статус музэю. У 1985 годзе сабор разам зь іншымі помнікамі гістарычнага цэнтра Стамбула быў залічаны ў склад Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[1].
Больш чым тысяча гадоў Сафійскі сабор быў самым вялікім храмам у сьвеце, да таго моманту, пакуль ня быў пабудаваны Сабор Сьвятога Пятра ў Рыме. Вышыня сабора — 55,6 мэтраў, дыямэтар купала — 31 мэтар.